Беларускі «Дон Жуан»: гарачы, сучасны, у сціплых касцюмах


У Купалаўскім тэатры прашла прэм’ера пастаноўкі

Беларускі Дон Жуан мае рысы Паўла Харланчука. Ролю служкі распусніка выконвае Віктар Манаеў. У ролях другога плану таксама задзеяныя зоркі: Ганна Хітрык, Раман Падаляка, Святлана Анікей. Інсцэнізацыю паставіў запрошаны з Расеі Анатоль Праўдзін, вядомы пастаноўкамі ў найлепшых тэатрах Санкт-Пецярбургу.

АНАТОЛЬ ПРАЎДЗІН, РЭЖЫСЁР, САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ:
«Любы матэрыял, напісаны раней, адаптуецца на сённяшняга гледача, каб сённяшні глядач пазнаваў сябе, рэагаваў не апасяродкавана, а як на сваю рэчаіснасць. На беларускай мове гэта гучыць прыгожа – вельмі музычна, мякка. На мой погляд, лёг матэрыял на мову ці мова ўзяла матэрыял».

Па-іншаму і быць не магло: самы вядомы літаратурны ахвотнік да жанчын загаварыў па-беларуску дзякуючы майстарскаму перакладу Андрэя Хадановіча.

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, ПЕРАКЛАДНІК:
«Правёў некалькі месяцаў сам-насам з Донам Жуанам: глядзеў у французскі тэкст, зазіраў у самыя розныя даступныя пераклады на славянскія мовы розных эпохаў. Зразумеў, што Мальер можа быць актуальны тут з лёгкаю адаптацыяй: два рухі фокусніка – разабраць на запчасткі, зразумець, што дзейнічала на нервы чытачам, гледачам XVII ст., і сабраць гэта так, каб тыя самыя намеры чаплялі за жывое беларусаў».

За задачу і перакладнік, і рэжысёр ставілі зайздрасць да свайго героя з боку мужчынаў і захапленне, няхай і моцна схаванае, з боку прывабнай паловы глядацкае залы.

Іншыя навіны: Алесь і Кася Камоцкія заспявалі песні адно аднаго на першым супольным канцэрце. Як стагоддзе таму: на выходных у гарадах і вёсках гукалі вясну.

МВ, belsat.eu

https://youtu.be/bK6_PEYU08s

Глядзі таксама
Каментары