Зянон Пазняк – сярод кандыдатаў на выбарчым бюлетэні (фотафакт)


Некаторых выбарнікаў не задаволіў увесь спіс кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах. Замест таго, каб галасаваць супраць усіх кандыдатаў, яны дапісвалі на бюлетэні прозвішчы тых людзей, якіх жадалі б бачыць ва ўладзе.



Аднаму з выбарнікаў у Акадэмічнай выбарчай акрузе № 48 на адпавядаў ніхто з кандыдатаў у Менскі гарадскі савет. Выбарнік сам дапісаў прозвішча лідара КХП-БНФ Зянона Пазняка на аркушы і паставіў «галачку» за гэтую кандыдатуру.

«Жыве Беларусь!» – дапісаў мянчук на картцы.

Фота бюлетэня трапіла ў сацыяльныя сеткі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў