З Менску адклікалі амбасадара Украіны


Украінскае Міністэрства замежных справаў выклікала Міхаіла Ежэля для кансультацыяў у сувязі з заявамі Аляксандра Лукашэнкі пра Крым.

Таксама МЗС Украіны накіравала беларускаму боку дыпламатычную ноту. У ёй адзначаецца, што выказванні кіраўніка Беларусі ідуць у разрэз з нормамі міжнароднага права, пазіцыяй большасці краінаў свету, якія асудзілі дзеянні Расеі ў анексіі Крыму, – паведаміў на брыфінгу дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Пэрэбыйніс.

23 сакавіка Лукашэнка заявіў журналістам, што «Крым сёння – гэта частка тэрыторыі Расеі».

«Украіна мусіць заставацца адзінаю, непадзельнаю і цэласнаю, але Крым дэ-факта сёння – частка Расеі. Мы свой пункт гледжання вызначылі ды выказалі. Ад нас ніхто і не патрабуе прызнаць і падтрымаць расейцаў або наадварот. Гэта кепска, што давялося Расеі рабіць такія захады», – заявіў Лукашэнка.

ЮВ паводле svaboda.org

Стужка навінаў