Пасля галасавання Лукашэнка наведаў буфет (фотафакт)


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. Лідар дзяржавы прагаласаваў на ўчастку № 1 Вяснянскай выбарчай акругі № 39.

У гэтым участку балатуюцца тры кандыдаты, прычым усе трое – на кіроўных пасадах: Іна Герасімава ўзначальвае Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёну Менску, Ганна Астроўская – дырэктарка сярэдняй школы, а Зміцер Троцкі – бізнесоўца.

Выбарчы бюлетэнь, традыцыйна, кідаў у скрыню малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі – Коля. Пасля галасавання кіраўнік Беларусі са сваім нашчадкам завіталі ў буфет.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў