У Беларусі будзе новы ўрад?


Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымай змены ўраду праз складаную сітуацыю ў эканоміцы. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў, размаўляючы 23 сакавіка з журналістамі на выбарчым участку.

Лукашэнка нагадаў, што раней ужо папярэджваў чыноўнікаў пра такую магчымасць, калі сітуацыя ў эканоміцы ды, у прыватнасці, у раззладоўванні складоў ад гатовай прадукцыі, не будзе палепшаная.

«Як я сказаў, так і будзе», – заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў апошні час былі дэвальваваныя казахстанскі тэньге і расейскі рубель. «Украіна абвалілася, у Еўропе – несалодкія часы», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Гэта ўсё нашыя рынкі, таму гэта мусіць уплываць на нас. Мы вельмі залежныя», – дадаў Лукашэнка.

На ўдакладняльнае пытанне кіраўнік дзяржавы адказаў, што ў яго пакуль «няма ідэяў наконт новай кандыдатуры прэм’ер-міністра».

«Прэм’ер-міністры з ніадкуль не з’яўляюцца. Вы гэтых палітыкаў бачыце, успомніце, пра каго вы пісалі. У краіне не шмат, але ёсць людзі, якія могуць выконваць функцыі прэм’ер-міністра», – сказаў Лукашэнка.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары