Падчас агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Горадні пісалі гімн Украіны па-беларуску (фота і відэа)


У Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка і заняткі курсаў «Мова ці кава».



22 сакавіка ўдзельнікі традыцыйнай акцыі пісалі пад дыктоўку вядоўцаў менскіх моўных курсаў Алеся Залеўскага і паэткі Валярыны Куставай гімн Украіны па-беларуску. Такі выбар быў абумоўлены жаданнем выказаць салідарнасць з народам суседняй краіны ў няпросты для яго час.

Прыняць удзел у дыктоўцы былі запрошаныя ўсе ахвочыя, напісанае засталося на памяць кожнаму ўдзельніку.

Відэаматэрыял “Аб’ектыву” пра агульнанацыянальную дыктоўку ў Горадні:

{movie}Яшчэ жывая Украіна (22.03.2014) |right|15485{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў