У Берасці першымі на выбарчых участках з’явіліся пенсіянеры (фота)


Раніцаю на выбарчых участках Берасця было нешматлюдна. Першымі, як звычайна, галасавалі прывучаныя да дысцыпліны пенсіянеры.

Шмат на якіх участках гораду прагаласавалі ўжо больш як 30 % выбарнікаў. Назіральнікі адзначаюць разыходжанні ў колькасці тых, хто прагаласаваў датэрмінова, паводле іхных падлікаў, са звесткамі, указанымі ў пратаколах.

На здымках – участкі для галасавання № 80, 78, 75, 76 Берасця.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары