Выбары ў Менску: апусці бюлетэнь і кульні чарку за трыумф народаўладдзя (фота)


У менскай гімназіі № 38 – тры ўчасткі для галасавання. У буфеце гарэлку прадаюць у розных дозах – ад 50 грамаў да паўлітра.

На ўчастку для галасавання № 64 Шугаеўскай выбарчай акругі № 53 Менску, што размясцілася ў гімназіі, на выгляд усё ідзе прадказальна. Сфармаваныя большаю часткаю з працаўнікоў гімназіі камісіі выдаюць бюлетэні, выбарнікі галасуюць, назіральнікі пазіраюць на тое, што адбываецца, з буфету разносяцца апетытныя пахі ежы. Спіртное прадаюць дозамі ад 500 да 50 грамаў, каб можна было, выканаўшы грамадзянскі абавязак, тут жа перакуліць жаданую чарку за трыумф народаўладдзя.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркаму, на 10:00 яўка выбарнікаў на мясцовыя выбары з улікам тых, хто прагаласаваў датэрмінова, склала 35,97 % ці 2 млн 507 тыс. 237 чалавек.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары