«Цітушкі» штурмуюць вайсковую частку (ВІДЭА)


Украінскія жаўнеры забарыкадаваліся ў штабе крымскай авіябазы ў Новафёдараўцы.

Цягам гадзіны «цітушкі» пад наглядам «зялёных чалавечкаў» спрабавалі прарвацца ў штаб крымскай авіябазы. Расейскія жаўнеры не ўмешваліся, напісаў у сваім «Facebook’у» кіраўнік медыяцэнтру Міністэрства абароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

«Персанал украінскай базы закідалі дымавымі шашкамі. Мы адступілі ў будынак штабу», – зазначае спадар Селязнёў, спасылаючыся на вайскоўцаў з Новафёдараўкі.

Прыблізна а 15:20 штурм прыпынілі.



Video streaming by Ustream

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў