Вялікая сіла тэлеэкрана: Цяпер і БНФ-аўцаў называюць бандэраўцамі


Ці шмат беларусаў баяцца крымскага варыянту і чаго чакаюць ад дэпутатаў мясцовага ўзроўню?

Пра хаду выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы – «Размова Калінкінай» са старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам, які балатуецца ў Менскі гарадскі савет.
{movie}«Размова Калінкінай» са старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам|right|15474{/movie}
Прадстаўнікі апазіцыйных партыяў традыцыйна выкарыстоўваюць выбарчую кампанію ў мясцовыя саветы для таго, каб паразмаўляць з людзьмі, бо вынікі выбараў прадказальныя ўжо не першы год. «Мы ўжо за вас ходзім-ходзім, галасуем-галасуем – ніякага выніку няма. Вы тут зноў прыйшлі нас каламуціць – навошта гэта ўсё рабіць?» – некаторыя не хаваюць роспачы. «Калі растлумачыць людзям, што мы не заклікаем вас ісці галасаваць – мы заклікаем вас успрыняць гэтую інфармацыю: як альтэрнатыўна можа развівацца нашая краіна», – тлумачыць Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч балатуецца ў Заводскім раёне Менску, у якім жыве найбольшая колькасць простых рабочых. Паводле яго, шмат хто станоўча ўспрымае БНФ і менавіта за тыя ідэі, якія ў нас прынятае называць «нацыяналістычнымі». Ён зазначае, што людзі разумеюць: патрэбныя перамены. Але шмат хто хоча іх бачыць у межах існай сістэмы, асабліва пасля падзеяў ва Украіне. «Кажуць: ты свае ідэі прапаноўвай, але супраць Лукашэнкі не выступай».

Аляксей Янукевіч ішоў да выбарнікаў з прапановаю правесці Народны рэферэндум, і яе большасць успрымаюць пазітыўна. Праўда, за беларускую мову старшыню БНФ і ягоных паплечнікаў абзывалі бандэраўцамі.

Разам з тым ён адзначае, што ўмовы для агітацыі пагаршаюцца з кожным годам. Напрыклад, здараліся факты канфіскацыі афіцыйна надрукаваных улётак.

АК, belsat.eu

https://youtu.be/uVErHz2k070

Глядзі таксама
Каментары