Ленур Керымаў: У Крым пацягнуцца тэрарысты


Паводле праваабаронцы, больш за 2 тыс. асобаў ужо пакінулі тэрыторыю Крыму. Большасць з іх – цяпер у Херсонскай вобласці.

Таксама шмат збеглых у Львоўскай вобласці, і толькі 32 пакінулі тэрыторыю Украіны.

{movie}У Крым пацягнуцца тэрарысты|right|15461{/movie}

«Крымскія татары маюць права баяцца таго, што адбываецца ў Крыме. Апроч расейскіх войскаў, там есць шмат казакоў, «Беркут», байкеры Пуціна – то бок розныя бандыцкія фармаванні. І невядома, хто іх кантралюе, і невядома, наколькі ўлада Расеі ў стане іх кантраляваць».

На думку эксперта, існуе пагроза таго, што розныя ісламскія фундаменталісты, якія ваююць з Расеяй, цяпер накіруюцца ў Крым, як яшчэ адное ваеннае месца.

«Гэткі сцэнар магчымы. Але ўсё залежыць ад таго, як будзе ўсёё развівацца. Калі будуць масавыя парушэнні, ціск, ахвяры, гэта прыцягне рознага роду сілы, якія раней не находзілі падтрымання ў крымскіх татараў. Прыедуць тэрарысты, бо ўсе яны захочуць ратава ць насельніцтва, аднак лепш, каб яны іх пакінулі ў спакоі. Без умяшальніцтва людзі ў Крыме і далей маглі б мірна суіснаваць».

Больш у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў