Выбары пад прымусам


За два дні – амаль дзесяць, за тры – ужо няпоўныя сямнаццаць адсоткаў выбарнікаў наведалі ўчасткі па ўсёй Беларусі. Надзвычайную актыўнасць суграмадзянаў на датэрміновым галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі адзначаюць і ў Цэнтравыбаркаме, і незалежныя назіральнікі. Вось толькі тлумачэнні гэтай з’явы істотна адрозніваюцца. Вольга Чайчыц.

У Цэнтравыбаркаме заяўляюць, што беларусы сёлета галасуюць вельмі актыўна, вось толькі замоўчваюць, адкуль бяруцца такія лічбы.

{movie}Выбары пад прымусам|right|15457{/movie}

Самым распаўсюджаным парушэннем, якое паўсюдна фіксуюць незалежныя назіральнікі з’яўляецца істотнае завышэнне калькасці прагаласаваўшых. Да таго ж, хоць і адменены парог яўкі, ўлады працягваюць актыўна задзейнічаць адміністрацыйны рэсурс, каб павялічыць яўку выбаршчыкаў за кошт студэнтаў, ваеннаслужачых, работнікаў дзяржустаноў.

СЯРГЕЙ ВАЗНЯК, НАЗІРАЛЬНІК “ПРАВА ВЫБАРУ”:
“У тых людзей, якія з’яўляюцца назіральнікамі першы раз, больш не будзе ілюзій након шчырасці-няшчырасці беларускіх выбараў. Таму што яны сваімі вачыма бачылі, як прымушаюць людзей на датэрміновае галасаванне, гэта неверагодная яўка. За 3 дні ў Менску пад 20 %, зразумела, што гэта прымусовае галасаванне”.

На некаторых дзяржпрадпрыемствах, тым хто датэрмінова прагаласаваў, дазволена ў пятніцу 21 сакавіка скончыць працоўны дзень раней. Галасаваць датэрмінова прымушаюць і студэнтаў, што жывуць у інтэрнатах.

Так галасавалі студэнты, што жывуць у інтэрнатах педагагічнага універсітэта. Але падобная карціна назіраецца і на іншых участках.

На думку назіральнікаў вялікія яўкі у час датэрміновага галасавання ў Беларусі сталіся традыцыйныя, бо менавіта ў гэты час, прасцей фальсіфікаваць вынікі.

Вольга Чайчыц, “Белсат”

Стужка навінаў