Аляксандр Турчынаў: Мы гатовыя да перамоваў, калі расейскія войскі пакінуць Украіну


Як падкрэсліў выканальнік абавязкаў прэзідэнта Украіны, краіна ніколі не змірыцца з захопам яе тэрыторыі Расеяй.

«Мы гатовыя да перамоваў з Масквою ў любым фармаце, але галоўнаю пазіцыяй у гэтых перамовах мусіць быць вывад расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі», – заявіў Турчынаў пасля сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам у Кіеве.

На рэферэндуме за ўз’яднанне з Расеяй больш за 96 % удзельнікаў выказаліся за далучэнне рэгіёну да Расеі.

Сёння Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы пра ўключэнне Крыму і Севастопалю ў склад Расейскай Федэрацыі, а таксама адпаведны федэральны канстытуцыйны закон.

А ў Бруселі адбылося падпісанне палітычнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі ЕЗ–Украіна.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў