«Visa» i «Mastercard» заблакавалі карткі ўжо 7 расейскіх банкаў


Грамадзяне Расеі ўжо адчулі, што такое амерыканскія санкцыі.

Паводле рашэння Міністэрства фінансаў ЗША, міжнародныя плацежныя сістэмы «Visa» i «Mastercard» перасталі абслугоўваць карткі пяці расейскіх банкаў. Гэта Банк «Россия», «Собибанк» і СМП, а таксама крэдытныя арганізацыі, для якіх яны былі разліковымі банкамі. Іх унеслі ў спіс кампаніяў, у дачыненні якіх дзеяць санкцыі ЗША, выкліканыя анексіяй Крыму з боку Расеі.

АК, паводле «Интерфакс»

Стужка навінаў