Украіна падпісала Дамову аб асацыяцыі з ЕЗ


Палітычны блок Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам падпісалі ў Бруселі «на палях» двухдзённага саміту ЕЗ.

Бакі завізавалі толькі тыя часткі дакументу агульным аб’ёмам каля 900 старонак, якія датычаць палітычнага ўзаемадзеяння, пытанняў бяспекі ды барацьбы з тэрарызмам.

Першапачаткова падпісаць Пагадненне планавалася на саміце «Усходняга партнёрства» 28–29 лістапада 2013 г. у Вільні, але роўна за тыдзень да гэтага Кабінет Міністраў Украіны на чале з Мікалаем Азаравым прыпыніў працэс, спасылаючыся на цяжкую эканамічную сітуацыю.

Гэтае рашэнне стала адпраўным пунктам масавых пратэстаў ва Украіне, у выніку якіх ўрад сышоў у адстаўку. Напярэдадні паездкі ў Брусель прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што кансультацыі аб падпісанні гандлёва-эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі будуць працягнутыя.

АК, паводле ИТАР-ТАСС

Стужка навінаў