Як вядомыя дзеячы адмовіліся ад сваіх подпісаў пад пуцінскім лістом


Пра лісты салідарнасці ў сучаснай Расеі ды тое, як Табакоў і Захараў у прыватных размовах крытыкуюць Пуціна, – «Размова Жбанкова» з рэжысёрам і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам.

Апошні з лістоў, які падпісаў сам Андрэй Курчэйчык, быў зваротам беларускі пісьменнікаў да расейскіх калегаў з тым, каб «адчапіліся ад Украіны». А першы свой подпіс ён паставіў у 2001-м – дзеля абароны актора Расейскага тэатру Паўла Харланчука, якога арыштавалі за пратэсты, а пасля хацелі звольніць. Праўда, той ліст не выратаваў сітуацыі. «І ўвогуле, гэтыя лісты не дапамагаюць, гэта проста магчымасць выказаць сваю пазіцыю, крыкнуць. Або ўладам абараніцца нейкім маральнымі аўтарытэтамі», – гаворыць Андрэй Курэйчык.

{movie}Андрэй Курэйчык у “Размове Жбанкова”|right|15450{/movie}

Паводле госця праграмы, пераважная большасць дзеячаў культуры і мастацтва, якія падтрымалі пуцінскую агрэсію ў Крыме, – гэта пенсіянеры, якія ўзамен на лаяльнасць чакаюць працягу з імі працоўных кантрактаў. Займанне дзяржаўных пасадаў змушае да такіх дзеянняў нават людзей, якія раней мелі рэпутацыю бунтаўнікоў. Сярод іх, напрыклад, аказаўся новы галоўны рэжысёр Вялікага драматычнага тэатру Андрэй Магучы, які «заўсёды быў нефармалам, сапраўдным чалавекам супраціву».

«Шмат якія людзі саромеюцца гэтых подпісаў, – зазначае Андрэй Курэйчык. – У свой час шмат хто адмовіўся ад подпісаў пад лістом ухвалення арышту Хадаркоўскага».

Нямала і «выхаванцаў» савецкай улады: «Я асабіста знаёмы з Захаравым і Табаковым. Насамрэч яны зло ды іранічна ставяцца да ўлады. […] Мяне гэтая двудушнасць пужае», – прызнаецца госць «Размовы Жбанкова». Але ў выніку, кажа ён, маральны аўтарытэт тых, хто наважваецца пайсці супраць уладаў, робіцца ў разы вышэйшы за тых, хто ідзе на ўгоду з сумленнем.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў