Беларусь гатовая заняць месца Украіны


Беларусь гатовая заняць месца Украіны… старшыняваць замест яе ў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Агулам жа нашае Міністэрства замежных справаў выказала шкадаванне ў сувязі з рашэннем Украіны выйсці з СНД. Вярхоўная Рада ўжо падрыхтавала закон, у адпаведнасці з якім Кіеў распачне працэдуру выйсця з Садружнасці. Якія наступствы будзе мець крок Украіны?

{movie}Беларусь гатовая заняць месца Украіны |right|15437{/movie}

Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту Беларусь усяляк даЕ зразумець, што сяброўства з Украінаю губляць ня хоча, гатовая працягваць дыпламатычныя і пашыраць – гандлёвыя дачыненні. Таму навіну пра намер афіцыйнага Кіева выйсці з Садружнасці незалежных дзяржаваў Менск успрыняў са шкадаваннем.

Міністэрства замежных справаў Беларусі хутка адрэагавала на складанне Украінаю паўнамоцтваў сёлетняга старшыні СНД і прадстаўніка каардынацыйных інстытутаў Садружнасці. Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што разумее матывы прынятага Украінаю рашэння, але спадзяецца, што нашая суседка не адмовіцца ЦАЛКАМ ад супрацы з аб’яднаннем.



ДЗМІТРЫЙ МІРОНЧЫК ПРЭС-САКРАТАР МЗС БЕЛАРУСІ:
“Сваёй першаснаю задачаю ўкраінскі бок лічыць захаванне цэласнасці сваёй тэрыторыі. З СНД выходзіць, бо ў адной САДРУЖНАСЦІ з Расеяй заставацца не выпадае”.

Выканаўчы дырэктар Садружнасці цвердзіць, што выхад з СНД будзе ўдарам па насельніцтве і эканоміцы Украіны. А прычынаю вонкавапалітычных зменаў (гэтаксама, як і Крэмль) называе глыбокі ўнутраны крызіс ва Украіне. Непакой у чыноўніка выклікае і магчымае ўвядзенне ўкраінскім бокам візавага рэжыму з Расеяй.

Палітычны ж аналітык Ігар Драко лічыць крок новае ўкраінскае ўлады лагічным.

ІГАР ДРАКО ПАЛІТЫЧНЫ АНАЛІТЫК: “Гандлявацца ў пытанні сяброўства ў СНД Украіна н(я) мае намеру. Кіеў накіраваў у Садружнасць паведамленне пра намер выхаду з яго шэрагаў”.

Пасля ўхвалення парламентам адпаведнага Закону Украіна цягам года пакіне ўтвораную ў 1991 годзе міжнародную арганізацыю. Застануцца ў складзе – 10 постсавецкіх краінаў і адзінаццаты – «асацыяваны сябра» СНД – Туркменістан.

Украіна – другая з ліку дзяржава, якая рве свае стасункі з СНД праз непаразуменні з Масквою. У 2009-м годзе, пасля вайсковага канфлікту з Расеяй, ад сяброўства ў Садружнасці адмовілася Грузія.

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Стужка навінаў