Расейскае МЗС здзівілася


Кіеў вырашыў увесці візавы рэжым з Масквою.

«Афіцыйнага паведамлення ад украінскага боку мы да гэтага часу не атрымалі. Гаворка, мяркуючы з усяго, ідзе пра жаданне ўкраінскага боку спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам РФ і ўрадам Украіны аб бязвізавых паездках грамадзянаў РФ ад 16 студзеня 1997 г. і пратаколу аб унясенні зменаў у згаданае пагадненне 1997 г. ад 30 кастрычніка 2004 г.», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы расейскага Міністэрства замежных справаў.



Нагадаем, што Украіна выйшла са складу СНД, пратэстуючы супраць прызнання некаторымі сябрамі Садружнасці сепаратысцкага рэферэндуму Рэспублікі Крым.

Не чакаючы паведамленняў пра ўвядзенне візавага рэжыму, Масква абмежавала ўвоз усіх прадуктаў з Украіны.

Машынвў з украінскімі таварамі не прапускаюць на мытных пунктах РФ. Пры гэтым тлумачэнняў перавознікі таксама пакуль не дачакаліся.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў