Папярэдняя прычына смерці – утапленне. Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі журналіста Аляксандра Ганісеўскага


Цела журналіста знайшлі ў штучным вадаёме пад Мікашэвічамі Лунінецкага раёну, куды ён прыехаў на навагоднія святы. Канчатковыя вынікі судова-медычнай экспертызы будуць вядомыя на працягу месяца.

{movie}Знайшлі загінулым|right|15433{/movie}

Паводле парталу “Медыя-Палессе”, на целе Ганісеўскага не выяўлена слядоў гвалтоўнай смерці. Пры загінулым былі ключы ад кватэры і 5000 рублёў.

Журналіст вёў блог на радыёстанцыі «Эхо Москвы», быў халасты. Як распавядае маці хлопца, з’яўляўся ў Мікашэвічах вельмі рэдка. У дзень знікнення ён выйшаў з дому без дакументаў і тэлефона.

ДР, belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў