Салідарнасць па-афрыканску


Паводле адмысловага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў супрацы з краінамі Афрыкі Міхаіла Маргелава, «дэпутаты парламенту пасля выступу Уладзіміра Пуціна ў кулуарах казалі, што аднапалярны свет скончыўся, выяўленая на рэферэндуме воля народу легітымная, права на самавызначэнне ніхто не адмяняў».

Між іншым, асабістую салідарнасць з пазіцыяй Расеі ў Крыме выказалі былы прэзідэнт Ганы Джэры Роўлінгз і кіраўнік Уганды Ёўэры Мусэвэні.

Нагадаем, да гэтай пары толькі Венесуэла, КНДР і Сірыя прызналі вынікі рэферэндуму ў Крыме, а Казахстан выказаў салідарнасць з дзеяннямі Расеі ў далучэнні паўвостраву і Севастопалю.

ДР, belsat.eu паводле gazeta.ru

Стужка навінаў