Аляксандр Абуховіч: Майдан – міжкланавая разборка ўкраінскіх алігархаў


На думку эканаміста, галоўная выгада Расеі ў палітычным крызісе – аслабленне ўкраінскай дзяржавы, і з гэтага крызісу яна спрабуе здабыць выгаду.
Глядзіце больш у «Размове Калінкінай», а таксама ў онлайн-трансляцыі на тэлеканале «Белсат».

{movie}Майдан — міжкланавая разборка ўкраінскіх алігархаў |right|15432{/movie}

«Украінскія алігархі былі канкурэнтамі расейскім, яны забіралі рынак. Кошт усяго – эканамічнае зняцце, якое дазваляла падтрымліваць сваіх вытворцаў, і ўсталяванне больш-менш роўных умоваў, а ў роўных умовах украінскія прадпрыемствы канкурэнцыі не вытрымалі б. У межах Мытнага саюзу іх гібель такая ж непазбежная, як і ў ЕЗ»
, – гаворыць госць праграмы «Размова Калінкінай» эканаміст Аляксандр Абуховіч.

Аднак дадае, што гэта не толькі крызіс Украіны, гэта крызіс усёй постсавецкай прасторы: «Пачалася рэцэсія ў Расеі ды спад аб’ёмаў вытворчасці, Беларусь не выбіраецца з крызісу некалькі гадоў, і невядома, калі выберамся. Ва Украіне крызіс бушаваў не менш, чым у нас, але ён закрываўся тым, што яны больш актыўна лезлі ў даўгі. Усе краіны праелі савецкую спадчыну».

Паводле госця праграмы, моцных санкцыяў у дачыненні Расеі не будзе: «Захад можа абысціся без расейскага экспарту, аднак не можа абысціся без расейскага імпарту, замяніўшы на кітайскі. Гэта будзе катастрофа для Нямеччыны, Італіі. А наступны эканамічны канфлікт – Далёкі Усход. Самы страшны варыянт для Захаду – гэта саюз Расеі з Кітаем».

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/XMp1f57xJpY

Глядзі таксама
Каментары