Як спыніць «пуцішызм»? Забраць візы, выключыць Пуціна з G8, распусціць ААН


https://youtu.be/-lSF1VVXH6g
Вядомая расейская грамадская дзяячка і дысідэнтка Валерыя Навадворская – пра метады барацьбы з крамлёўскаю агрэсіяй.

«У нас у Думе адныя нягоднікі. Трэба забараніць уезд у Еўропу ўсім чыноўнікам, якія працуюць на гэтую ўладу. Пуціна выключыць з G8. Распусціць ААН, як недзеяздольную арганізацыю і стварыць новую Лігу нацыяў, дзе не будзе ні Расеі, ні Кітаю, ні іншых людаедскіх рэжымаў», – патлумачыла ў эфіры нашага тэлеканалу Валерыя Навадворская.

Грамадская дзяячка, у мінулым палітык, таксама звярнула ўвагу і на эканамічныя сродкі ўплыву на Уладзіміра Уладзіміравіча. «Што датычыць эканамічных санкцыяў, то адзінае, што сапраўды можа закрануць рэжым, дык гэта ўвядзенне картачнай сістэмы – блакада накшталт блакады Паўночнай Карэі», – адзначае расейская дысідэнтка.

Больш – у відэаматэрыяле!

{movie}Валерыя Навадворская: Трэба адбівацца ад Путлера |right|15421{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары