Юрась Ліхтаровіч: Лукашэнка прымервае на сябе тое, што адбылося ў Крыме


Улады Беларусі самі трапілі ў пастку, якую капалі сабе доўгія гады, выказаўся ў «Гарачым каментары» палітолаг Юрась Ліхтаровіч пра падзеі на Крымскім паўвостраве.

У Беларусі можа разыграцца «крымскі сцэнар», мяркуе журналіст, бо пры жаданні Крэмль можа ўвесці расейскіх жаўнераў і ў Віцебск – мяжа паміж Беларуссю і Расеяй адсутнічае.

{movie}Юрась Ліхтаровіч: Лукашэнка прымервае на сябе тое, што адбылося ў Крыме |right|15420{/movie}

Беларусам варта баяцца за сваю незалежнасць, лічыць спадар Ліхтаровіч. «Беларусь фактычна не мае ніякіх сродкаў абароны. Калі Украіна яшчэ змагла ў сваю абарону мабілізаваць міжнародную супольнасць, то да каго будзе апеляваць Беларусь і Лукашэнка. Хто будзе гатовы за яго выступіць ці нават зрабіць нейкую заяву», – адзначыў госць «Белсату».

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў