Украіна можа выйсці з СНД


Кіеў прыпыняе старшынства ў Садружнасці праз тое, што некаторыя краіны падтрымалі анэксію Крыму.

Пра гэта сёння паведаміў дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Пэрэбыйніс, перадае «РБК-Україна».

Паводле прадстаўніка дыпведамства, адпаведную ноту накіруюць у СНД сёння. Прычынаю такога рашэння стала невыкананне дзяржавамі-сябрамі пагаднення аб стварэнні СНД. Была парушана тэрытарыяльная цэласнасць Украіны. Некаторыя дзяржавы-чальцы СНД падтрымалі анэксію Крыму Расеяй.

Пэрэбыйніс таксама дадаў, што Украіна пакідае за сабою права разгледзець мэтазгоднасць далейшага ўдзелу ў Садружнасці.

ЮВ паводле «РБК-Україна»

Глядзі таксама
Каментары