У Севастопалі знік камандуючы ВМС Украіны


Паводле непацверджанай інфармацыі, яго затрымалі органы пракуратуры. Паводле іншых звестак, камандуючага ў невядомым кірунку звезлі працаўнікі ФСБ.

Апошні раз высокапастаўленага вайскоўца заўважылі ў штабе ВМС у Севастопалі. Цяпер будынак штабу – пад кантролем Самаабароны, паведамляе партал «Vesti.ua».

Паводле звестак «Крыминформ’у», камандуючага ВМС Украіны затрымалі працаўнікі пракуратуры г. Севастопаль.

ЮВ паводле vesti.ua

Стужка навінаў