Асобы снайпераў з Майдану ўстаноўленыя


Паводле тэлеканалу ТСН, украінская Генеральная пракуратура ўжо высветліла асобы снайпераў, якія расстрэльвалі людзей паблізу Майдану на вуліцы Інстытуцкай у лютым.

Да таго ж праваахоўнікі маюць іхныя адрасы, следчыя органы правяраюць канфіскаваную зброю.

{movie}Запіс перамоваў снайпераў на Майдане|right|15412{/movie}

У справе расстрэлаў правяраюць і замежных грамадзянаў. Пакуль датычнасць апазіцыі да найму снайпераў не пацвердзілася.

Раней паведамлялася, што сярод фігурантаў крымінальнай справы паводле факту масавага расстрэлу на Майдане фігуруе імя кіраўніка спецпадраздзялення Крымскага тэрытарыяльнага ўпраўлення ўнутраных войскаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў