Лукашэнка: Дрэнна смецце перабіраеце!


Кіраўнік краіны заклікаў навесці парадак у галіне перапрацоўвання другаснай сыравіны і папрасіў раўняцца на Еўропу.

«Паводле самых аптымістычных падлікаў, мы перапрацоўваем толькі 12 % цвёрдых камунальных адкідаў. Супраць 30–50 % у перадавых краінах Еўропы. (…) Цікавым можа быць досвед Швейцарыі ды Нямеччыны, дзе ўсё збіраецца і перапрацоўваецца, а тое, што не можа быць перапрацаванае, або спальваецца для атрымання цеплавой энергіі, або выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы», – сказаў павучальным тонам Лукашэнка падчас сённяшняй нарады ў Менску.

Пасля непрацяглага пасажу на адрас ураду, які, на думку кіраўніка краіны, не займаецца гэтымі пытаннямі, Лукашэнка панаракаў і на сістэму сегрэгацыі смецця ў сталіцы, якая не працуе. «Паглядзіце, што робіцца навокал. Па-ранейшаму ў дварах шматпавярховікаў можна ўбачыць перапоўненыя кантэйнеры са смеццем, зваленым у адну кучу. Праўда, кантэйнеры зрабілі рознакаляровыя», – зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

{movie}Лукашэнка: Дрэнна смецце перабіраеце!|right|15396{/movie}

ЮВ паводле БелТА

Стужка навінаў