Расейскі спецназ забіў украінскага вайскоўца


З сацыяльных сетак паступае інфармацыя, што на паўвостраве расейскія вайскоўцы і невядомыя людзі працягваюць ціснуць на ўкраінскіх вайскоўцаў.

«З Новаазёрнага крыніцы паведамляюць, што ў гэтыя хвіліны прадстаўнікамі сілаў самаабароны і вайскоўцамі ВС РФ захопленыя шкіперска-тэхнічны склад і аўтамабільны парк Паўднёвай ваенна-марской базы», – піша ў сваім «Facebook» кіраўнік Крымскага медыяцэнтру Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў.

Таксама, паводле яго, цяпер ідзе штурм 13-га фотаграметрычнага цэнтру ў Сімферопалі.

Раней былі дасягнутыя дамоўленасці аб спыненні да 21 сакавіка блакавання вайсковых частак узброеных сілаў Украіны ў Крыме.

{movie} Студыя «Белсат». У Сімферопалі пацвярджаюць страляніну, ёсць забітыя|right|15398{/movie}

Тым часам з 19 сакавіка ў Севастопаль уводзяцца ўнутраныя войскі, якія разам з міліцыяй маюць ахоўваць грамадскі парадак. Плануецца, што на ахову грамадскага парадку штодня будуць заступаць да 60 вайскоўцаў.

Згодна з апошняю інфармацыяй, падчас абстрэлу вайсковай часткі загінуў украінскі афіцэр. Астатнія вайскоўцы былі арыштаваныя прадстаўнікамі расейскага спецназу. У іх забралі дакументы і зброю, паведамляе прадстаўнік медыя-цэнтру Міністэрства абароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

{movie}Прадстаўнік Мінабароны Украіны пра забойства афіцэра расейскім спецназам.|right|15397{/movie}

ДР, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў