У Крыме закатавалі татарына


Цела Рэната Аметава знайшлі 15 сакавіка. Ягоная галава была абматаная скотчам, на нагах кайданкі. Сёлета мужчына браў удзел у акцыях пратэсту супраць увядзення расейскіх войскаў у Крым.

У Рэната Аметава засталіся трое дзяцей, піша ў сваім «Фэйсбуку» намеснік галоўнага рэдактара газеты «Московский комсомолец» Айдэр Муждабаеў. «Маёмасных матываў у злачынства няма. У датычнасць да гэтага зверства крымчанаў не веру: ні забойстваў, ні якіх-кольвек сутыкненняў на нацыянальнай глебе да гэтага часу ў Крыме не было. (…) У забітага засталіся жонка і трое малалетніх дзяцей, малодшаму два з паловаю месяцы».

Рэнат Аметаў з сынам

На пахаванне ў Сімферопалі прыйшлі больш як тысяча чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў