Дональд Туск: Мы не можам дазволіць сабе прыняць анексію Крыму


Міжнародная супольнасць не можа дазволіць праз «новую Ялту» ўхваліць анексію Крыму – заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Для мяне самае галоўнае сёння ў тым, каб еўрапейская і еўраатлантычная супольнасці не паддаліся пад гэтым ціскам, які сёння стварае Пуцін, і каб не было спакусы. Украіна дэ-факта страціла Крым, аднак мы мусім нейкім чынам дамовіцца з Расеяй», – паведаміў Туск.

Не паддавацца на правакацыі Крамля заклікалі і іншыя еўрапейскія палітыкі. Еўракамісар Штэфан Фюле прапанаваў прыняць Украіну ў Еўразвяз.

Сёння ж Вялікая васьмёрка прыпыніла ўдзел Расеі ў гэтай арганізацыі, а Брытанія спыніла вайсковую супрацу з Расеяй

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў