У Пінску на ўроку фізкультуры памёр старшакласнік


Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку смерці 17-гадовага пінчука ў адной з сярэдніх агульнаадукацыйных школаў гораду.

Як паведамілі ва ўпраўленні СК па Берасцейскай вобласці, 17 сакавіка вучань 11-га класу гуляў у футбол з аднакласнікамі. Праз нейкі час ён адчуў сябе дрэнна. Выкладчык выклікаў брыгаду хуткай медычнай дапамогі, якая канстатавала смерць юнака.

Следства высвятляе ўсе акалічнасці здарэння. Агледзелі цела памерлага, ягоныя рэчы, правялі агляд месца жыхарства 11-класніка і ягонай камп’ютарнай тэхнікі, каб усталяваць прычыну смерці.

Апытваюцца педагогі, аднакласнікі, сябры ды сваякі юнака. Судова-медычная экспертыза мусіць паведаміць свае высновы.

Ларыса Шыганава / МЛ, БелаПАН

Стужка навінаў