Пуцін падпісаў указ аб прызнанні Крыму незалежнай дзяржаваю


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прызнанні Рэспублікі Крым», у адпаведнасці з якім Расея прызнае паўвостраў незалежнай дзяржаваю.

«Улічваючы волевыяўленне народаў Крыму на агульнакрымскім рэферэндуме, які адбыўся 16 сакавіка 2014 года, прызнаць Рэспубліку Крым, у якой горад Севастопаль мае асаблівы статус, у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы… Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання», – падае тэкст дакумента расейскае агенцтва «РИА Новости».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў