Прэзідэнт «Союза правых сил» Расеі: Украіна пераможа


Рэйтынг Пуціна вырас у сувязі з падзеямі ў Крыме, але гэта ненадоўга, лічыць расейскі палітык, прэзідэнт агульнарасейскага грамадскага руху «Союз правых сил» Леанід Гозман.

{movie}Прэзідэнт «Союза правых сил» Расеі: Украіна выйграе|right|15376{/movie}

«Баюся, што нашую краіну [Расею – belsat.eu] чакаюць вельмі цяжкія часы. Я думаю, што Украіна пераможа, бо каб не Уладзімір Пуцін, то працэс інтэграцыі Украіны ў Еўропу, у Еўразвяз, а, магчыма, у будучыні ў НАТО заняў бы больш часу, чым ён зойме цяпер».

Крым патрэбны цяперашнім уладам Расеі ў палітычных мэтах, мяркуе спадар Гозман.

«Адзін са спосабаў кансалідацыі грамадства, падтрымання легітымнасці дзейнай улады – вельмі папулярная ў Расеі ідэя «збірання расейскіх земляў», – адзначыў палітык.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў