На рэферэндуме галасавалі пацыенты псіхіятрычных больніцаў і грамадзяне з расейскімі пашпартамі


Пра гэта ў эфіры крымскага тэлеканалу ATR заявіў намеснік кіраўніка прадстаўнічага органу крымскіх татараў у Крыме Нарыман Джэлялаў.

Акрамя таго, прадстаўнік нацыянальнай меншасці зазначыў, што рэферэндум прайшоў з тысячамі парушэнняў, сярод якіх г. зв. каруселі і «галасаванне мёртвых душаў».

Адзначым, што крымскія татары не прымалі ўдзелу ў гэтым рэферэндуме. Са словаў Нарымана Джэлялава, бальшыня татараў пастанавілі байкатаваць незаконны з пункту гледзішча ўкраінскай Канстытуцыі плебісцыт. Крымскія татары выступаюць за адзіную і непадзельную Украіну ды баяцца далучэння Крыму да Расеі.

{movie}Крымскія татары знялі кліп на песню “Океан Эльзи”|right|15365{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў