Лукашэнка паабяцаў не кранаць Украіны


Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што не збіраецца падтрымліваць вайсковай агрэсіі РФ і ўрывацца ва Украіну. Пра гэта пасол Беларусі распавёў Віталю Клічко, паведамляе прэс-служба партыі «УДАР».

«Ён перад гэтым гутарыў з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам, які папрасіў перадаць, што ніякага збірання войскаў з боку Беларусі на мяжы няма», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Лукашэнка «гарантаваў недатыкальнасць украінска-беларускай мяжы».

{movie}Клічко прявярае недатыкальнасць беларуска-украінскай|right|15363{/movie}

Як вядома, нядаўна лідар Беларусі на фоне актывізацыі НАТО папрасіў Расею дапамагчы вайсковай авіяцыяй.

Расейскія самалёты былі размешчаныя на некалькіх беларускіх вайсковых аэрадромах.

ЮВ, pravda.com.ua

Стужка навінаў