У Харкаве і Луганску ладзяць «рэферэндумы». Данецк крычыць: Расея! Расея! ОН-ЛАЙН


На усход Украіны адправілі ваенную тэхніку.

У ноч на 16 сакавіка на тэрыторыю чыгуначнага вакзала горада Арцёмаўск (Данецкая вобласць) прыбыў састаў з бронетэхнікай на вагонных платформах.

У Харкаве прарасейскія актывісты вырашылі правесці народны рэферэндум – раздаюць улёткі, якія нагадваюць бюлетэні.

У Луганску, які таксама размяшчаецца на ўсходзе Украіны, на вуліцах раздаюць паперкі з пытаннямі: Вы давяраеце часоваму в.а. прэзідэнта Украіны і прызначаным ім асобам? Ці падтрымліваеце зніжэнне сацыяльных выплатаў і адмену льготаў па патрабаванні МВФ?

Тым часам у Данецку натоўп скандуе: Расея! Расея!

ОН-ЛАЙН з Данецку



Video streaming by Ustream

Прыгадаем, што сёння у Крыме праходзіць непрызнаны Кіеву рэферэндум адносна статусу аўтаномнай рэспублікі. У галасаванні ўжо ўзялі удзел больш за палову выбаршчыкаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў