Локшына па-расейску: Мы за самавызначэнне народаў


Расея наклала вета на праект рэзалюцыі Рады бяспекі ААН, у якім крымскі рэферэндум акрэсліваўся як нелегітымны.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, дакумент, ініцыяваны ЗША, падтрымалі 13 краінаў – сябры Рады бяспекі (устрымаўся Кітай). А Расея скарысталася з права вета як пастаянны сябра Рады бяспекі.

Сталы прадстаўнік РФ у ААН Віталь Чуркін заявіў, што «філасофія аўтараў рэзалюцыі ідзе насуперак з адным з базавых прынцыпаў міжнароднага права – прынцыпам раўнапраўя і самавызначэння народаў, замацаваным у артыкуле 1 Статуту ААН».

Пры гэтым Чуркін падкрэсліў, што Расея не аспрэчвае прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаваў.

power

Пасля паседжання Рады бяспекі прадстаўніка Расеі абвінавацілі ў хлусні і маніпуляцыях фактамі.

ЮВ паводле ИТАР-ТАСС

Глядзі таксама
Каментары