Крымскія татары байкатуюць рэферэндум


У Бахчысарайскім раёне, месцы кампактнага пражывання татараў, нават не паставілі урнаў для галасавання. Няма з каго фармаваць выбарчыя камісіі, кажуць у мясцовай адміністрацыі.

Байкот нелегітымнага, з пункту гледжання Кіева, рэферэндуму (да адпаведнай высновы прыйшоў Канстытуцыйны суд Украіны) абвесціла і кіраўніцтва раёну.

Кіраўнік раённай адміністрацыі Ільмі Умераў заклікаў «не выконваць злачынных загадаў» і адмовіцца ад удзелу ў «рэферэндуме».

Нагадаем, што сёння на паўвыспе Крым адбываецца рэферэндум, на які вынеслі два пытанні:

1. Ці Вы за ўз’яднанне Крыму з Расеяй на правах суб’екту Расейскай Федэрацыі?
2. Ці Вы за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыму як часткі Украіны?

У іншых рэгіёнах Крыму да тых, хто не пайшоў на галасаванне, прадстаўнікі выбарчых камісіяў прыходзяць з міліцыяй.



ЮВ паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары