Расея блакавала рэзалюцыю ААН адносна Украіны


Рэзалюцыя прадугледжвала падтрыманне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ды абвешчанне нядзельнага рэферэндуму ў Крыме несапраўдным.

Як паведамляюць «РИА Новости», сярод прысутных чальцоў паседжання 13 аддалі галасы на падтрыманне рэзалюцыі, Расея скарысталася правам вета і заблакавала прыняцце рэзалюцыі, Кітай устрымаўся.

Незадоўга да галасавання сталы прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што Расея не аспрэчвае прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаваў, аднак папярэдзіў, што будзе галасаваць супраць праекту рэзалюцыі: «Мы не можам пагадзіцца з яго асноўным пасылам – абвесціць, бы рэферэндум, запланаваны на 16 сакавіка і падчас якога самыя жыхары Рэспублікі Крым маюць вызначыць сваю будучыню, не мае юрыдычнай сілы».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў