У Сімферопалі прайшоў мітынг супраць рэферэндуму аб далучэнні Крыму да Расеі


Каля 200 чалавек розных нацыянальнасцяў сабраліся ў парку імя Тараса Шаўчэнкі, каб выказаць пратэст акупацыі паўвостраву і заклікалі крымчанаў байкатаваць рэферэндум.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі, спявалі нацыянальныя песні і трымалі плакаты з надпісамі: «Байкот рэферэндуму», «Не акупацыі», «Крым – гэта Украіна».

Рэферэндум аб далучэнні Крыму да Расеі пройдзе 16 сакавіка. Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў яго незаконным. Пра яго нелегітымнасць таксама заявілі эксперты Рады Еўропы канстытуцыйнага права.

Тым часам Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за роспуск «крымскага парламенту».

Лідар «Свабоды» Алег Цягнібок падчас свайго выступу ў парламенце заявіў пра наяўнасць інфармацыі адносна рыхтавання 16 сакавіка правакацыяў у Кіеве ды іншых рэгіёнах Украіны. Паводле палітыка, нібыта ёсць план захопу Вярхоўнай Рады Украіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў