Расейскі дэсант планаваў высадку ў Херсонскай вобласці. Правакацыя не прайшла (відэа)


Як паведамілі мясцовыя жыхары журналістам УНІАН, каля сяла Стралковае, што ў Херсонскай вобласці, з верталётаў хацелі высадзіцца 40 пяхотнікаў расейскіх войскаў. Інфармацыю пацвердзілі і крыніцы ў праваахоўных органах.

Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што расейскім войскам правакацыя не ўдалася – украінскія вайскоўцы спынілі спробу пранікнення на тэрыторыю Херсонскай вобласці з боку Арабацкай стрэлкі. З украінскага боку былі паднятыя сілы вайсковай авіяцыі Сухаземных войскаў Узброеных сілаў Украіны, а таксама сілы аэрамабільнага батальёну.

{movie}Спроба высадкі расейскага дэсанту|right|15353{/movie}

Пакуль няма дакладнай інфармацыі, з якою мэтаю хацелі высадзіцца вайскоўцы, аднак мясцовыя паведамілі, што ў мінулыя дні расейскія вайсковыя верталёты некалькі разоў абляталі тэрыторыю вакол іхнага паселішча.

Адметна, што за некалькі кіламетраў ад Стралковага месцяцца газаздабыўныя вышкі кампаніі «Черноморнефтегаз».

ДР, belsat.eu паводле unian.net

Стужка навінаў