Масква: Тысячы ў маршы супраць увядзення войскаў ва Украіну


У Маскве праходзіць дазволены ўладамі «Марш міру» супраць вайны з Украінаю.

На марш прыйшлі некалькі тысяч асобаў, большасць – са стужкамі з колерамі нацыянальнага сцягу Украіны. Людзі трымаюць плакаты: «Пуціна пад суд!», «Пуцін! Не распальваць грамадзянскай вайны ва Украіне», «Страшна жыць у гэтай краіне», «Украіна, прабач нам». Перад калонаю расцягнуты вялікі банэр з надпісам: «За Расею і Украіну без Пуціна». Удзельнікі акцыі скандуюць: «Банду гэць!», «Не» вайне!», «Украіна, мы з табою!», «Муамар Кадафі – Пуцін».

АК, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў