Украінскія памежнікі затрымалі чачэнца са зброяй, які накіроўваўся ў Крым


У багажніку аўтамабіля жаўнера знайшлі аўтамат Калашнікава і 180 патронаў да яго.

Высветлілася, што затрыманы Рамзан Сусараў праходзіць службу у вайсковым гарнізоне 27777 у Чачэніі. Апроч АК-47, у машыне знайшлі пісталет Макарава, бронекамізэльку і вайсковую форму.

Паводле жаўнера, ягоны батальён перадыслакавалі ў Крым у раёне гораду Джанкой, дзе ён мусіў выконваць задачу стралка-памочніка гранатамётчыка.

\t\t\t\t\t\t

Нагадаем, што Масква называе звесткі пра дыслакацыю расейскіх войскаў у Крыме «лухтою».

Пры гэтым па ўсёй тэрыторыі сепаратысткай рэспублікі перамяшчаюцца вайскоўцы ў экіпіроўцы расейскага войска. Нярэдка яны ездзяць на БТРах і баявых аўтамабілях «Тыгр» з расейскімі нумарамі, зазначае ўкраінскае агенцтва «УНІАН».

ЮВ паводле unian.net

Стужка навінаў