Расейскія вайскоўцы ажыццявілі чарговы напад на падраздзяленні ўкраінскіх узброеных сілаў


Гаворка ідзе пра падраздзяленне, дыслакаванае ў сяле Уютнае ў ваколіцах Еўпаторыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook’у» паведаміў начальнік Крымскага медыя-цэнтру Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў.

«Як паведаміў камандзір асобнай радыётэхнічнай роты Аляксандр Юрга, сёння а 3 гадзіне раніцы 11 вайскоўцаў РФ на чале з расейскім афіцэрам захапілі тэхнічныя пазіцыі падраздзялення і абясточылі іх», – піша ён.

Паводле яго, у цяперашні час украінскія вайскоўцы ажыццяўляюць патруляванне тэрыторыі з мэтаю недапушчэння знішчэння вайсковай маёмасці.



Паводле Дзяржпамежслужбы Украіны, у Крыме ўжо перабываюць каля 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў і мноства тэхнікі, сярод якой ёсць браняваныя аўтамабілі ды бронетранспарцёры.

Тымчасам як перадае УНІАН, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заявіў, што ўрад мабілізуе ўсе рэсурсы для войска, нягледзячы на сур’ёзныя эканамічныя цяжкасці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў