Безальтэрнатыўныя выбары: цікавасці да дэпутацкага мандату няма


Акругаў, у якіх ніхто не балатуецца ў мясцовыя саветы, у краіне няма. Аднак шмат у якіх акругах выбары будуць безальтэрнатыўныя, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркамуу Мікалай Лазавік.

«Перш за ўсё гаворка ідзе пра сельскія і пасялковыя саветы», – канкрэтызаваў ён.

«На сёння патрабаванні або чаканні кандыдатаў першаснага ўзроўню – у сельсаветах, паселішчах – часам нават значна вышэй, чым у буйных гарадах, – заўважыў сакратар ЦВК. – У буйных гарадах выбарнікі нават менш ведаюць пра сваіх дэпутатаў, менш да іх звяртаюцца. А вось у сельскай мясцовасці гэта, як правіла, вельмі вядомы чалавек, усе ведаюць, што ён – дэпутат, і шмат хто пытанні адрасуе яму».

Праблема таксама і ў фінансавых магчымасцях саветаў.

На ўзроўні гарадоў і абласцей, паводле Лазавіка, «наадварот, запыты выбарнікаў, могуць быць некалькі ніжэйшыя, але магчымасцяў рэалізацыі планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця больш, бо і бюджэт больш салідны».

ДР, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары