Варварскае высяканне: у Шклоўскім раёне спілавалі ледзь не палову лясоў


Калісьці лічылася, што траціна Беларусі пакрытая лясамі, але на сённяшні дзень гэта сцвярджэнне не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.

Праграму «Рэпартэр» глядзіце кожны чацвер а 20:30 у онлайн-трансляцыі, а таксама на старонцы «Белсату».

Паводле краязнаўцы Міхаіла Кучарэнкі, на Шклоўшчыне з 97 года пачалося варварскае высяканне лясоў і на сённяшні дзень 60 %, а нават і болей лясоў, знішчылі. Аналагічная сітуацыя па рэспубліцы: да 60 % лясоў выразалі ды яны не аднаўляюцца.

{movie}Варварскае высяканне: у Шклоўскім раёне спілавалі ледзь не палову лясоў|right|15330{/movie}

Замежныя інвестыцыі ў лесагаспадарку і дрэваапрацоўку цягам апошніх 10 гадоў прынеслі з сабою масавае знішчэнне «беларускага золата».

Супольныя прадпрыемствы з прыбалтыйскімі краінамі вырасталі як грыбы пасля дажджу. Аднак 2 гады таму большасць з іх чамусьці знікла з беларускага рынку. Цяпер беларусы мусяць назіраць вынікі інвестыцыйнага буму ў Шклоўскім раёне, дзе спілавалі ледзь не палову лясоў. Для гадоўлі наступнага пакалення будаўнічага лесу спатрэбіцца не менш як 20 гадоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў