3 смерці ў Данецку. Прарасейскія актывісты напалі на мітынгоўцаў за еднасць Украіны


Прарасейскія актывісты збілі ўдзельнікаў мітынгу за адзіную Украіну ў Данецку. У выніку бойкі загінулі людзі, паведамляе выданне “Навіны Данбасу”. На гадзіну ночы вядома пра смерць трох асобаў, некалькі чалавек у цяжкім стане, пацярпела каля паўсотні.

Мітынг за “Адзіную Украіну” распачаўся ўвечары на плошчы Леніна ў Данецку. Удзельнікі прарасейскага мітынгу закідалі яйкамі, петардамі і дымавымі шашкамі праўкраінскіх актывістаў. Па колькасці абедзве акцыі былі прыкладна аднолькавыя – па тысячы чалавек з кожнага боку, паведамляе tsn.ua. Пазней прарасейскія актывісты прарвалі ачапленне міліцыі і напалі на мітынгоўцаў за адзіную Украіну.

__________

СП, belsat.eu

Стужка навінаў