Ігар Лялькоў: У Беларусі не мусіць быць вуліцаў, названых у гонар катаў


https://youtu.be/9bIuMykd3Q4
Партыя БНФ рыхтуе ў Менскі гарвыканкам зварот з патрабаваннем перайменаваць плошчу, вуліцу ды завулак у Менску, што носяць імя Міхаіла Калініна.

“Мы мусім дбаць пра тое, каб з нашай зямлі знікла памяць пра катаў, – кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, – імёны тых, хто расстрэльваў, аддаваў злачынныя захады, дасюль ушаноўваюцца на дзяржаўным узроўні праз называнне іхнімі імёнамі беларускіх вуліцаў і плошчаў”.

У прыватнасці Лялькоў назваў былога старшыню прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР Міхаіла Калініна, у гонар якога ў Менску названыя вуліца, завулак і плошча, а таксама яму стаіць помнік.

У звязку з гэтым у Менгарвыканкам накіруюць заяву з патрабаваннем неадкладна пачаць распрацоўванне пастановаў аб дэмантажы помніка Калініну і выключэнні яго імя з гарадской тапанімікі з вынясеннем праектаў гэтых пастановаў на разгляд найбліжэйшай сесіі Менгарсавету, адзначыў Лялькоў.

“Гэтае рашэнне будзе выкананнем гістарычнага абавязку перад светлаю памяццю ахвяраў таталітарнага савецкага рэжыму”, – падкрэсліў Ігар Лялькоў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары