Кніга ў 2013 годзе была выдадзеная і прэзентаваная ў Расеі, аднак апавядае яна пра беларускую гісторыю. Яна апісвае найбольш значныя падзеі апошніх двух дзесяцігоддзяў – ад трагедыі на Нямізе да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Сам аўтар называе кнігу кампіляцыяй нагодаў, чаму людзі з’язджаюць з Беларусі. Такою нагодай для Аляксандра Філіпенкі стала закрыццё Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Былы студэнт ЕГУ вырашыў давучвацца ў Санкт-Пецярбурзе, дзе стаў сцэнарыстам. Пасля працаваў для гумарыстычных праграмаў на расейскім тэлебачанні (сярод іншага “Прожектор Перис Хилтон”), вёў гумарыстычнае шоу на тэлеканале “Дождь” – “Вечерний Герасимец с Романом Романовичем”. З беларускімі выданнямі ён таксама супрацоўнічае – вядзе калонку ў часопісе “Большой”. Цяпер у ягоных планах пісьменніцкая кар’ера.
У Менску кнігу можна набыць праз электронныя крамы. Водгукі сярод беларускіх чытачоў яна атрымала пераважны станоўчыя. Напісаны раман па-расейску.
Міжнародны літаратурны конкурс “Русская премия” заснаваны ў 2005 годзе дзеля захавання і развіцця расейскай мовы як унікальнай з’явы сусветнай культуры і падтрымання расейскамоўных пісьменнікаў свету. Уваходзіць у пяцёрку найбольш прэстыжных расейскіх літаратурных прэміяў.
АР, belsat.eu