Перадхакейная «зачыстка» Менску


Беларуская сталіца рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі. У горадзе прыбіраюцца. Сярод іншага – пазбаўляюцца ад бамжоў, алкаголікаў і наркаманаў. Як да гэтага ставяцца менчукі, высвятлялі рэпарцёры праграмы «Маю права».

«Шкада гэтых людзей, але калі бамжы ў горадзе – гэта не вельмі прыгожа», – гаворыць адна з рэспандэнтак. Шмат якія апытаныя падтрымліваюць такія «пачынанні» ўладаў, спасылаючыся на тое, што «горад мусіць быць чысты і прыгожы».

«А куды падзець гэтых бамжоў? І праз каго яны з’явіліся?» – пытаюцца іншыя і заўважаюць, што дзеяць трэба гуманна.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў